posterЧортаў мабільнік (Hellphone)
Францыя, 2007, каляровы, 98 хв.
Рэжысэр: Джэймз Хут
Ролі выконваюць: Жан-Батыст Манье, Джэніфэр Дэкер, Бэнджамін Юнгерз, Уладзімер Кансіньі, Эдуард Колен
Жанр: Рамантычная камэдыя з чорным гумарам
Адзнака: 5,5 (з 10)

Семнаццацігадовы безграшовы Сід закахаўся ў багатую прыгажуню. Але ў героя нат няма мабільніка, каб дзяўчыне патэлефанаваць. У кітайскай краме герой знаходзіць чырвоную мабілу, якая выконвае ягоныя жаданьні. Але ў д’ябальскага тэлефона свае мэты…

Францускі фільм акуратна зьмешвае маладзёвую тупасьць кінакамэдый, каліва чорнага гумару, рамантычную саладжавасьць і кінацытаты з клясыкі. Але стужка Джэймза Хута зусім не такая кепская, як здаецца па рэклямным постэрам і анонсам.

Нуднавата-спажывецкія пакуты героя, які ня мае “крутой мабілы” зьмяняюцца рамантычнай казкай пра дамову з д’яблам. Ахвярай гэтай дамовы стаецца школьны нягоднік, які таньчыць стрыптыз на стале, настаўнік, які аб’ядаецца крэйдай і пляткарка, якая падпальвае валасы сваёй суразмоўніцы.

Але пакрысе чырвоны тэлефон – са звычкамі “Кліка", “Званка” і сэксапільнай зводніцы – павышае стаўкі ў гульні, і падлеткавыя жарты перарастаюць у бадзёрыя парадыйныя кашмары. Чортаў мабільнік знушчаецца з “Тэхаскай разьні”, зомбі-фільмаў, “Зоркавых войнаў” і “Касьмічнае Адысеі” Стэнлі Кубрыка.

Зьдзекі гэтыя па-француску легкадумныя, з улікам аўдыторыі – некрывавыя – і цалкам глядзельныя, калі не вышукваць у карціне глыбокага сэнсу.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?