Уладзімер Канаплёў

Жаданьне сысьці з пасады старшыні палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу ён матываваў станам здароўя і немагчымасьцю ў сувязі з гэтым выконваць свае абавязкі на былым узроўні, паведамляе БелТА.

Заява Канаплёва будзе разгледжана на наступнай сэсіі палаты прадстаўнікоў, што адкрыецца 2 кастрычніка. Тады і стане вядома імя ягонага перамніка.

Сяргей Скрабец мяркуе, што адстаўка Канаплёва вымушаная і зьвязаная з тымі паслугамі, якія ён аказваў бізнэсоўцам:

«Гэта тое ж, што было калісьці зь Ціцянковым, Жураўковай ды некаторымі іншымі асобамі з блізкага атачэньня кіраўніка дзяржавы. Тут проста дайшла чарга і да Канаплёва, і да тых бізнэсоўцаў, якія карысталіся з добрых зь ім дачыненьняў. Таму першае — гэта карупцыя», - заявіў ён у інтэрвію радыё Свабода.

* * *

Уладзімер Канаплёў нарадзіўся ў адзін год з Лукашэнкам: 3 студзеня 1954 г. у в. Акулінцы Магілёўскага раёну. Скончыў Магіёлёўскі пэдінстытут, паводле адукацыі ‑‑ географ.

Працоўную дзейнасьць пачаў выхавальнікам у Шклоўскай школе‑інтэрнаце, служыў ва ўзброеных сілах, працаваў інспэктарам па справах непаўнагадовых УУС Шклоўскага райвыканкама.

У 1994—1996 гг. — галоўны памочнік прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусть 13‑га скліканьня, быў членам прэзыдыюма Вярхоўнага Савету, кіраўніком дэпутацкае групы «Згода», намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу першага і другога скліканьня.

Зь лістапада 2004 . — быў старшынёй палаты прадстаўнікоў трэцяга скліканьня.

Уладзімер Канаплёў узначальвае Беларускае аддзяленьне Міжнароднага фонду адзінства праваслаўных народў, Беларускую фэдэрацыю гандболу.

Жанаты, мае двух сыноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?