Супольны праект «Свабоднага тэатра», тэатра Young Vic і газеты The Guardian з’явіўся ў інтэрнэце. Стужка «Стыкоўка», якая доўжыцца ўсяго дзесяць хвілін, расказвае пра сустрэчу ў лонданскім аэрапорце беларуса (Мікалай Халезін) і англічаніна (Джуд Лоў).

Джуд Лоў (ён грае самога сябе) дапамагае нашаму суайчынніку (Мікалай Халезін выконвае ролю рэжысёра беларускага тэатра, які вяртаецца з Нью-Ёрка) знайсці ў лонданскім аэрапорце тэрмінал для пасадкі на Мінск.

У апошні момант высвятляецца, што беларус не можа вярнуцца на радзіму — пасля выбараў 2010 года ў яго дома прайшоў ператрус, а сям'я ўцякла ў Маскву.

— Я не магу вяртацца, — кажа ў фільме Мікалай Халезін Джуду Лоў.
— Чаму?
— Дома ператрус, жонку арыштавалі. Гэта ў нас пасля прэзідэнцкіх выбараў. Сям’ю сябры дапамаглі вывезці за мяжу.

Калі некаторыя і абвінавацяць фільм у «палітызаванасці», то трэба заўважыць, што знята стужка прыгожа, і пакідае ўражанне.

Дарэчы, Джуд Лоў неаднаразова раней выказваўся ў падтрымку беларусаў, пацярпелых ад рэпрэсій 2010 г.

Рэжысёр фільма — Уладзімір Шчэрбань, а пад брытанскую аўдыторыю яго адаптавала драматург Лора Уэйд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?