Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце выказала сваю пазіцыю наконт прапановы «Газпрома» Літве. На яе думку, гэту прапанову наогул нельга называць перамовамі. Праўда, дэталі прапановы не раскрываюцца.

«Я азнаёмілася з дакументамі, якія прыслаў «Газпром». І пра дэталі не магу казаць, бо яны пад грыфам «сакрэтна». Але магу ацаніць гэтую прапанову. Таму, я лічу, перамовы не ідуць. Для перамоваў неабходна жаданне дамовіцца з абодвух бакоў», — сказала ў чацвер журналістам Грыбаўскайце.

Паводле яе слоў, «Газпром» прад’явіў невыканальныя патрабаванні.

«Той матэрыял, які я сёння атрымала ад «Газпрома», гэта патрабаванні, спіс невыканальных патрабаванняў ураду Літвы, нават выходзяць па-за межы кампетэнцыі ўрада», — сказала прэзідэнт Літвы.

«Я заклікаю ўрад у гэтай сітуацыі паскорыць будаўніцтва тэрмінала звадкаванага прыроднага газу і як мага хутчэй паспрабаваць паменшыць залежнасць ад «Газпрома». Такая мая ацэнка» , — заявіла Грыбаўскайце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?