Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, які апошнія гады стала жыў у Гамбургу, вярнуўся ў Беларусь.

«Гэта стала нечаканасцю для мяне самога, — кажа сп. Альгерд. — Я прыехаў у Мінск на тры дні, а жыву тут ужо тры месяцы».

На прэзентацыі рамана «Шабаны» спадар Бахарэвіч казаў, што не лічыць магчымым сваё вяртанне на радзіму ў найбліжэйшы час.

Аднак цяпер ён плануе застацца ў Мінску як мінімум на год.

«Калі б мне хто-небудзь сказаў яшчэ вясной, што вярнуся ў Беларусь, я б вельмі здзівіўся, — кажа Бахарэвіч. — Напэўна, тое, што адбываецца зараз можна назваць «вяртаннем», калі так увогуле можна называць нешта ў жыцці. Прычыны майго вяртання вельмі прыватныя, пра іх я пакуль расказваць не буду».

***

Альгерд Бахарэвіч нарадзіўся ў 1975 г. у Мінску.

Скончыў БДПУ. Аўтар кніг «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў» (2002), «Натуральная афарбоўка» (2003), «Ніякай літасці Валянціне Г." (2006), «Праклятыя госці сталіцы» (2008), «Сарока на шыбеніцы» (2009), «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча» (2011), «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення» (2012). Ад 2006 г. жыў у Гамбургу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?