Сулейман Керымаў цяпер не рады, што ўвязаўся ў бізнэс, звязаны з Беларуссю.

Сулейман Керымаў цяпер не рады, што ўвязаўся ў бізнэс, звязаны з Беларуссю.

Ён даручыў адпаведным органам паінфармаваць пра гэта лонданскую і маскоўскую біржы, на якіх каціруюцца акцыі расійскай кампаніі.

«Ёсць інфармацыя пра тое, што ў іх у мінусе 12 мільярдаў даляраў, а ў плюсе ўсяго два. Калі гэта так, то выходзіць, што і інфармацыя, якую яны па ўсім свеце распаўсюджвалі, ліпавая. „Уралкалій“ — публічная кампанія, якая каціруецца на лонданскай і маскоўскай біржах. А распаўсюджванне ліпавай справаздачнасці і інфармацыі — гэта ўжо міжнароднае махлярства», — сказаў Аляксандр Лукашэнка ў чацвер на нарадзе.

«Я даручыў адпаведным органам звязацца з лонданскай і маскоўскімі біржамі, дзе адбываюцца гэтыя каціроўкі, каб папярэдзіць іх аб тым, што адбываецца на самай справе, каб мы потым не аказаліся крайнімі», — заявіў Лукашэнка.

Канфлікт з «Уралкаліем» распачаўся са спрэчак пра падзел квот у межах Беларускай калійнай кампаніі, якая была трэйдарам як беларускага, так і расійскага калію. Яна была створана для падтрымання высокіх цэн на рынку. Пасля развалу кампаніі беларускія ўлады пайшлі на неканвенцыйны крок. Яны завабілі ў Беларусь гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера і арыштавалі яго. Ён працягвае знаходзіцца ў зняволенні.

Абвінавачванні «Уралкалія» ў цяжкай фінансавай сітуацыі могуць сарваць гешэфты аб продажы яго акцый. Мяркуецца, што ў новай сітуацыі свае долі ў кампаніі спрабавалі прадаць і Сулейман Керымаў, які мае кантрольны пакет акцый, і шэраг уплывовых мінарытарных акцыянераў.

Беларусь імкнецца паўплываць на працэс унутры «Уралкалія». Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі бок не выключае магчымасці аднаўлення супрацоўніцтва з «Уралкаліем» «у выпадку змены ўласніка гэтай расійскай кампаніі».

«Сёння магчымыя два варыянты. Першы — цывілізаваны развод. Мы да гэтага гатовыя, сабраліся сыходзіць — ідзіце, але не перашкаджайце працаваць тут. Мы гатовыя працаваць самі сабой. Другі варыянт — працяг супольнай працы. Зменяцца гаспадары, прыйдуць людзі, якія зацікаўлены ў вытворчасці калійных угнаенняў на прадпрыемстве „Уралкалій“, мы гатовыя з імі працаваць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў чацвер на той самай нарадзе.

Лукашэнка ўпэўнены, што «адно толькі аднаўленне нашых партнёрскіх сувязяў абавязкова падыме цэны на гэты тавар у паўтара-два разы цягам гэтага — пачатку наступнага года».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?