Расійская кампанія «Уралкалій» абвяргае абвінавачванні Аляксандра Лукашэнкі ў распаўсюдзе ліпавай фінансавай справаздачнасці, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на заяву начальніка ўпраўлення па сувязях з грамадскасцю хімічнага холдынгу Аляксандра Бабінскага.

«Уся фінансавая справаздачнасць кампаніі „Уралкалій“ публічная. З вынікамі фінансавых паказчыкаў за першае паўгоддзе можна азнаёміцца на сайце кампаніі. Гэтая справаздачнасць заверана міжнародным аўдытарам PricewaterhouseCoopers. Магчыма, прэзідэнта ў чарговы раз няправільна інфармавалі», — удакладніў Бабінскі.

«Ёсць інфармацыя пра тое, што ў іх у мінусе $12 млрд, а ў плюсе ўсяго два. Калі гэта так, то атрымліваецца, што і інфармацыя, якую яны па ўсім свеце распаўсюджвалі, ліпавая. Распаўсюд ліпавай справаздачнасці і інфармацыі — гэта ўжо міжнароднае махлярства», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў чацвер.

Гэтая заява можа паўплываць на каціроўкі акцый «Уралкалія».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?