Генадзь Лавіцкі узначальваў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі з лютага па ліпень 1994 года. Ён памёр 18 верасня на 72-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы.

«Пра тое, што Генадзь Міхайлавіч пайшоў з жыцця, мне паведаміла яго жонка, — распавёў былы падпалкоўнік КДБ Валер Костка. — Гэта адбылося ў сераду, пасля цяжкай хваробы. Развітанне будзе ноччу дома, а таксама 20 верасня ў Клубе імя Дзяржынскага. У пятніцу адбудзецца пахаванне».

Апошнія гады экс-старшыня КДБ вялікую частку часу праводзіў на лецішчы. Паводле словаў знаёмых, быў актыўным і дынамічным. Костка адзначае, што пра Лавіцкага ў яго самыя лепшыя ўспаміны:

«У пачатку 90-х мы пазнаёміліся на хвалі абмеркаванняў рэформы КДБ. Ён уважліва паставіўся да маіх прапановаў, пасля чаго мы пачалі кантактаваць. Усе гэтыя гады ён заставаўся неабыякавым чалавекам.

Мы рэгулярна абмяркоўвалі бягучую сітуацыю і мае артыкулы ў СМІ. Сыходзіліся ў меркаванні, што спецслужбы павінны дбаць пра бяспеку грамадзяніна, грамадства, дзяржавы, а не займацца палітычным вышукам, засяродзіўшыся на тым, як утрымаць уладу».

Генадзь Лавіцкі (нарадзіўся ў 1942 г. у Сенненскім раёне) узначальваў КДБ з лютага па ліпень 1994 года. Пайшоў у адстаўку ў сувязі з паразай на прэзідэнцкіх выбарах кандыдата Вячаслава Кебіча, якога ён падтрымліваў. У кастрычніку 1995 быў прызначаны паслом Беларусі ў Ізраілі. 21 студзеня 2004 г. вызвалены ад пасады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?