54 футбольныя асацыяцыі, якія ўваходзяць у УЕФА, падтрымалі ідэю пераносу чэмпіянату свету па футболе 2022 года на зіму, паведаміў віцэ-прэзідэнт ФІФА Джым Бойс.

Паводле яго слоў, цяпер спрэчкі вядуцца вакол таго, калі менавіта яго праводзіць — у студзені або ў лістападзе і снежні 2022 года.

У УЕФА пагадзіліся з тым, што праводзіць чэмпіянат у Катары летам немагчыма з-за кліматычных умоў, калі тэмпература паветра можа дасягаць 50°C.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?