У Мазыры зафіксаваныя выпадкі масавага звароту школьнікаў некалькіх ўстаноў адукацыі да медыкаў.

Гэтую інфармацыю  БелТА пацвердзілі ва ўпраўленні адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

Паводле папярэдніх звестак, сёння, 19 верасня, у другой палове дня па дапамогу да медыкаў звярнулася некалькіх дзясяткаў школьнікаў малодшых класаў.

Мяркуецца, што гаворка ідзе аб атручэнні дзяцей.Вызначаецца колькасць дзяцей, якія звярнуліся па меддапамогу, а таксама прычыны, дадае БелТА.

Kp.by удакладняе, што прыкладна з 14.30 па 17.30 «хуткія» забралі ў шпіталь 54 дзетак з прыкметамі вострага атручвання. У асноўным, гэта вучні малодшых класаў. Атруціліся вучні трох школ і гімназіі, таму, хутчэй за ўсё, вінаватыя не школьныя кухары - сапсаванымі былі нейкія прадукты, прывезеныя ў навучальныя ўстановы дзяржаўным прадпрыемствам «Школьнае харчаванне». Пасля большасць дзяцей адпусцілі дахаты, зрабіўшы прамыванне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна