Трынаццацігадовы падлетак купіў пістоны на рынку ў Лепелі ў павільёне дзіцячых цацак.
Хлопчык прынёс іх у школу, а на перапынку яны самі па сабе загарэліся. Пістоны знаходзіліся ў кішэні штаноў.
З дыягназам «тэрмічны апёк 2-й ступені» правага сцягна ён быў дастаўлены ў бальніцу.
МНС нагадвае аб неабходнасці захоўваць асцярожнасць пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, у тым ліку не пераносіць іх у кішэнях, пад адзеннем.





