Беларусь ажыццявіла чарговае ў 2013 годзе пагашэнне асноўнага фонду па крэдыце Міжнароднага валютнага фонду.
«20 верасня 2013 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце стэнд-бай МВФ правяла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн. СДР (эквівалентна 83,4 млн. долараў ЗША)», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў.
Паводле звестак Мінфіна, у студзені-ліпені ў межах выканання абавязацельстваў перад МВФ па крэдыце стэнд-бай было выплачана 956,4 млн. долараў.
Як вынікае з графіка плацяжоў, апублікаванага на афіцыйным сайце МВФ, найбольшыя выплаты ў 2013 годзе прыпадаюць на красавік, чэрвень і кастрычнік — у гэтыя месяцы Беларусь павінна выплаціць па 175 млн. СДР (прыкладна 270 млн. долараў паводле наяўнага курсу).
Увогуле ў 2013 годзе Беларусь павінна вярнуць МВФ 1,63 млрд. долараў.
Пяць траншаў крэдыту ў межах праграмы стэнд-бай на 3,46 млрд. долараў Беларусь атрымала ад МВФ у 2009–2010 гадах. Асноўны пік выплат доўгу прыпадае на 2013–2014 гады, калі краіне давядзецца вярнуць большую частку пазыкі.





