Па ініцыятыве бацькоў з дапамогай грамадскай ініцыятывы «Вучымся па-беларуску» ствараюцца новыя беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках Мінска: у Заводскім (м-н Шабаны), Фрунзенскім (пр. Пушкіна — вул. Адоеўскага) і Кастрычніцкім (вул. Ленінградская) раёнах.

Для пачатку працы груп неабходна іх дакамплектаванне.

Беларускамоўныя групы — гэта:

— магчымасць для вашага дзіцяці з маленства апроч рускай ведаць таксама і родную беларускую мову;

— паспяховае далейшае вывучэнне беларускай мовы ў школе;

— дапамога ў правядзенні нацыянальных святаў і конкурсаў для дзетак;

— бясплатныя беларускамоўныя кнігі і музычныя дыскі для Вас і вашых дзяцей;

— магчымасць дадатковага навуачанне беларускім нацыянальным спевам і танцам;

— бясплатныя курсы па вывучэнню беларускай мовы для ўсіх жадаючых бацькоў.

Грамадская ініцыятыва «Вучымся па-беларуску» таксама дапаможа ў стварэнні беларускамоўных груп у іншых раёнах.

Просім распаўсюдзіць гэтую інфармацыю сярод Вашых сяброў і знаёмых і далучыцца да ініцыятывы.

Кантакты:

Тэл. +375 (029) 8335542 (Вікторыя)

[email protected]

Група Вконтакте: http://vk.com/mova_dzecyam

Група ў Facebook: https://www.facebook.com/groups/575303142506886/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0