У стартавым матчы мужчынскага чэмпіянату Еўропы па валейболе, што сёння стартаваў у Даніі і Польшчы, зборная Беларусі прайграла Бельгіі з лікам 0:3 (22:25, 20:25, 16:25).
У суботу беларусы (галоўны трэнер — Віктар Сідзельнікаў) згуляюць з Італіяй (16:00), а ў нядзелю — з гаспадарамі турніру, Даніяй (16:00). Беларусы ўсе матчы гуляюць у Одэнсе.
У чвэрцьфінал аўтаматычна трапляюць пераможцы групаў. Зборныя, што занялі другія і трэція месцы, сустрэнуцца ў плэй-оф.
Мужчынская зборная Беларусі ўпершыню прабілася на такі топ-турнір.
Нагадаем, што на аналагічным жаночым чэмпіянаце Еўропы беларускі ў групавым турніры фінішавалі трэцімі, а ў плэф-оф прайгралі Турцыі.





