на фота - Мантас Калнеціс, lrytas.lt
На мужчынскім чэмпіянаце Еўропы па баскетболе, што праходзіць у Славеніі, вызначыўся першы фіналіст. Ім стала зборная Літвы, што перамагла ў паўфінале Харватыю з лікам 77:62 (24:19, 16:18, 24:8, 16:17).
У другім паўфінале згуляюць Іспанія і Францыя.
Зборная Літвы тройчы была чэмпіёнам Еўропы: два разы да вайны, у 1937 і 1939 гг., а таксама ў 2003 г.





