У Ганцавіцкім раёне раніцай 21 верасня быў знойдзены 20-гадовы мясцовы жыхар, які двума днямі раней пайшоў у лес па журавіны і знік.

Да пошуку зніклага жыхара вёскі Раздзяловічы ратавальнікі падключыліся 21 верасня, пасля таго як у 7.45 у службу па НЗ Ганцавіцкага раёна звярнуўся старшыня Хатыніцкага сельскага савета з просьбай аказаць дапамогу ў вышуку маладога чалавека.

У 8.20 да месца пошуку выехалі ратавальнікі, супрацоўнікі міліцыі, работнікі Раздзяловіцкага лясніцтва, мясцовыя жыхары (усяго 19 чалавек) і тры адзінкі тэхнікі. У 10.45 прыкладна за 10 км ад вёскі Раздзяловічы зніклы хлопец выйшаў на гук аўтамабільнай сірэны. Стан маладога чалавека здавальняе, у медыцынскай дапамозе не мае патрэбы.

Паводле інфармацыі Ганцавіцкага РАУС, 20 верасня прыблізна ў 17.00 у міліцыю звярнулася сваячка зніклага мужчыны. Жанчына паведаміла, што яе пляменнік прыкладна а 8-й раніцы 19 верасня пайшоў у лес па ягады і дагэтуль не вярнуўся. Пасля гэтага былі арганізаваны пошукавыя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?