Сёння завершыўся 24-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Мінскае «Дынама» перамагло ў гасцях «Нёман» (Бычанок, 21) і умацавалася на трэцім месцы.
«Славія» — «Дняпро» — 2:1, «Белшына» — «Мінск» — 3:1.
1-6-я месцы:
БАТЭ — 54, Шахцёр — 52, Дынама Мінск — 40, Гомель — 34, Тарпеда-БелАЗ — 31, Нёман — 30.
7-12-я месцы:
Белшына — 34, Мінск — 28, Дынама Брэст — 27, Дняпро -26, Нафтан — 21, Славія — 19.
Матчы 25-га тура пройдуць 28–29 верасня. У Мінску згуляюць «Дынама» і «Шахцёр».