Часам інтэлектуальныя дыскусіі адбываюцца паводле адной стандартнай схемы. Той, хто нешта прапануе, заклікае, хоча зьмяніць, палепшыць — наіўны рамантык. Той, хто адстойвае скептыцызм, пэсымізм, ні ў што ня верыць, высьмейвае любыя прапановы — ён мысьляр.

Сядзіць такі мысьляр вакол сваіх фанаў, і кажа — «усе гаўно, акрамя пчол. І пчолы — гаўно». І ўсе фаны вакол — «о, мудры чалавек, жыцьцё ведае».

І потым у яго пытаюцца — «а скажы, калі ў нас будзе добра?». А ён так паглядзіць у неба, зробіць скептычную міну і скажа — «ня будзе ніколі добра, і не было ніколі». І ўсе вакол — «о, гэты мудрэц пазнаў сутнасьць рэчаў».

І потым, самы сьмелы, затаіўшы дыханьне, вырашыцца і запытае — " а скажы, гуру, а што там рабіць?» І гуру, зірнуўшы на сьмельчака глыбокім і пранізьлівым позіркам, скажа — «нічога ня трэба рабіць, бо няма сэнсу нічога рабіць». І ўсе вакол — «о, ён спасьціг ісьціну, якая нам недаступна.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?