73% швейцарцаў выступілі на рэферэндуме за захаванне абавязковай вайсковай службы. Ні ў адным кантоне прапанова адмяніць прызыў не набрала большасці галасоў.
Швейцарыя традыцыйна пакладаецца на ўсеагульную вайсковую падрыхтоўку для абароны свайго суверэнітэту. Усе мужчыны праходзяць прыкладна 4—6 месячную службу, а пасля — рэгулярныя 3-тыднёвыя зборы. Зброю рэзервісты трымаюць дома.
Многія пытанні ў Швейцарыі вырашаюцца на рэферэндумах.