Жыхар Астравецкага раёна А. разлічваўся ў некалькіх крамах па чужой банкаўскай картцы, а гаспадар думаў, што згубіў яе.

17 ці 18 красавіка ў доме-інтэрнаце ў вёсцы Альхоўка А. сцягнуў картку з кішэні курткі, якая была на вешалцы.

Больш за месяц А. разлічваўся чужой карткай праз тэрміналы, у якіх не трэба ўводзіць пін-код. Ён набываў тавары ў краме ў Міхалішках, аплаціў паслугі “Белпошты” − усяго патраціў больш чым тры мільёны рублёў.

Пацярпелы не адразу даведаўся, што хтосьці карыстаецца яго грашыма. Напярэдадні кражы ён зняў 400 тысяч рублёў і паклаў картку ў кішэню. Дома павесіў куртку.

Калі заўважыў, што картка знікла, у міліцыю спачатку не звяртаўся. Вырашыў, што картку згубіў.

У маі, калі прыехаў у банк па новую картку, зразумеў, што частка грошай знікла.

А. прызнаў віну. Суд прызначыў яму пакаранне − пазбаўленне свабоды на адзін год, але з адтэрміноўкай на год. Ён павінен выплаціць пацярпеламу ўкрадзеныя грошы. Суд прымусіў яго лячыцца ад хранічнага алкагалізму.

А. 42 гады. Ён жыве ў вёсцы Альхоўка Астравецкага раёна. Мае сярэднюю адукацыю. Халасты. Раней судзімасцяў не меў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?