Хто там з нашых таварышаў спадзяваўся на поспех нямецкіх сацыял-дэмакратаў?

Быў час (1972), калі сацыял-дэмакраты на чале з канцлерам Вілі Брантам узялі 45 працэнтаў галасоў. Быў час, калі ў Заходнім Берліне за СДПГ на чале з бургамістрам Брантам галасавала 61,9 працэнта выбаршчыкаў.

У 1998 г., калі да ўлады йшоў Герхард Шродэр, за партыю аддалі галасы 40 працэнтаў выбаршчыкаў. Але вынікам шродэраўскай сацыяльнай палітыкі стала тое, што партыю пакінулі тысячы людзей, у тым ліку старшыня партыі Оскар Ляфантэн, былы обер-бургамстр Саарбрукена і прэм’ер Саара, які ў сваёй зямлі забяспечыў партыі падтрымку больш як 50 працэнтаў выбаршчыкаў.

Другім вынікам шродаршчыны, гульні ў лібералізм, адмовы ад традыцыйных каштоўнасцяў сацыял-дэмакратыі стала фіяска партыі на выбарах 2009 года: ганебныя 23 працэнты галасоў. Партыя перастала быць народнай.

Тое, што ў 2009 годзе СДПГ зноў ганебна прайграла хадэкам, ёсць і вынік шродаршыны, і вынік непераборлівасці, бо ў папярэдняй кадэнцыі партыя згадзілася стаць малодшым партнёрам ва ўрадавай кааліцыі з ХДС.

Чарговая параза СДПГ павінна паслужыць беларускім сацыял-дэмакратам урокам на будучыню: сацыял-дэмакраты не павінны гуляць у лібералізм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?