20 верасня ў Ватыкане, у базіліцы Святага Пятра, прайшла малітва за зняволенага кс. Уладзіслава Лазара. У малітве, якую праводзіў кс. Юры Барок, узяло ўдзел каля пяцідзесяці вернікаў з Беларусі. Вернікі прасілі Бога за шчаслівае вырашэнне гэтай праблемы і за Божае дабраславенне для Беларусі.

Малітва за арыштаванага святара стала адказам на заклік Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэуша Кандрусевіча маліцца за кс. Уладзіслава, паведамляе ініцыятыва «Хрысціянскі рух»

Ксёндз Уладзіслаў Лазар ужо больш за тры месяцы знаходзіцца ў турме КДБ. Яму выстаўлена абвінавачванне ў перадачы грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, якога падазраюць у шпіянажы на карысць іншай дзяржавы. Святару пагражае да 15 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0