Адвакат Уладзіслава Баўмгертнера Дзмітрый Гарачка пакуль не мае інфармацыі пра тое, ці па-ранейшаму генеральны дырэктар «Уралкалія» знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін маюць сустрэцца падчас правядзення сесіі АДКБ у Сочы. Раней меркавалася, што пытанне перадачы Уладзіслава Баўмгертнера Расіі будзе вырашана да магчымай сустрэчы абодвух прэзідэнтаў.

Яшчэ 18 верасня прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведамляў, што Пуцін і Лукашэнка маюць сустрэцца асабіста, і падчас размовы будзе ўзнятае пытанне «Ўралкалія». Аднак у пятніцу памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў заявіў, што працэс па выдачы Баўмгертнера зацягваецца. Тады ж прагучала, што двухбаковай сустрэчы беларускага і расійскага кіраўнікоў у Сочы не пленуецца.

Генеральны дырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнер з 26 жніўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў злоўжыванні ўладай і нанясенні шкоды ў 100 мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?