У Нідэрландах пачалі выпускаць чыпсы з серыі Original Dictator Chips — аздобленыя выявамі розных аўтарытарных кіраўнікоў.

На чыпсах можна ўбачыць Муамара Кадафі, Кім Чэн Ына, Махмуда Ахмадзінежада, Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку — цалкам лінейка складаецца з 19 розных гатункаў «традыцыйных чыпсаў ручной працы».

Слоган кампаніі «Пакаштуй нас аднойчы, болей нічога іншага ніколі не захочаш».

Убачыць усе пакункі, а таксама іншую прадукцыю кампаніі з горада Ланграф, можна ў адмысловай суполцы ў фэйсбуку. Нядаўна кампанія правяла прома-фэст сваёй прадукцыі, мяркуючы па здымках, найбольшай папулярнасцю на ім карыстаюцца чыпсы «са смакам», калі можна так сказаць, Муамара Кадафі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?