Баевікі «Аш-Шабаб» пагражаюць забіць закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў гандлёвым цэнтры Westgate ў Найробі (Кенія), у выпадку штурму будынка.

У паведамленні на ісламісцкім вэб-сайце таксама гаворыцца пра намер баевікоў абменьваць «хрысціян на маджахедаў». Зараз у ГЦ знаходзяцца каля 10 закладнікаў.

Тэрарыстычныя групы, звязаныя з «Аль-Каідай», заявілі пра сваю сувязь з баевікамі ўнутры гандлёвага цэнтра. Таксама стала вядома, што сярод тэрарыстаў ёсць кенійскія і сірыйскія баевікі.

Ахвярамі атакі сталі грамадзяне Вялікабрытаніі, Францыі, Канады, Кітая, Індыі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Аўстраліі.

У ходзе тэракту загінулі пляменнік прэзідэнта Кеніі Ухуру Кеніата і яго нявеста, а таксама вядомы ў Афрыцы паэт з Ганы Кофі Авунор.

Цяпер вядома пра 59 загінулых і больш за 200 параненых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?