Два шахіды ўзарвалі сябе ў царкве ў пакістанскім горадзе Пешавар. На службе было 400 вернікаў, практычна кожны пяты з іх загінуў.

У Пакістане хрысціяне складаюць каля 4% насельніцтва. Сваю веру ім даводзіцца вызнаваць у жахлівых умовах. Свабода сумлення ў краіне абмежавана на карысць ісламу. Да таго ж, усё часцей хрысціяне робяцца ахвярамі тэрарыстаў.

Пакістан часам называюць пеклам на зямлі: настолькі шмат там міжэтнічных і міжканфесійных канфліктаў. Акурат на паўночным захадзе Пакістана акапалася «Аль-Каіда».

Паколькі Пакістан мае атамную зброю, міжнародная супольнасць не можа наўпрост умяшацца ў працэсы, якія адбываюцца там.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?