У Беларусі грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва ў студзені-ліпені 2013 года склалі 3 млн. 652 тыс. рублёў у месяц, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-ліпені 2013 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2012 года павялічыліся на 19,1%.

Агульны аб’ём грашовых даходаў насельніцтва склаў 241,8 трлн. рублёў.

У структуры грашовых даходаў насельніцтва аплата працы займае 64,8%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 9,7%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш.) — 20,8%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?