17 верасня былі ўнесеныя змены ва ўказ кіраўніка Беларусі ад 23 красавіка 2003 года № 165. Яны набываюць моц з дня падпісання ўказу.

Згодна з імі, шэраг зон адпачынку мяняюць межы. З іх выдзяляюцца ўчасткі пад шматфункцыянальныя забудовы.

У прыватнасці, гэта некалькі ўчасткаў на праспекце Пераможцаў, раён вуліц Ульянаўскай — Леніна — Кастрычніцкай. Шматкватэрныя дамы запланавана пабудаваць у рэкрэацыйных зонах у межах вуліц Каржанеўскага — Казінца — Брэсцкай і Маякоўскага — Аранжарэйнай — Лугавой — зав. Палявога.

У рамках вуліц Даўгінаўскі тракт — Кальцавая аўтадарога вакол Мінска плануецца аддаць пад жылую сядзібную забудову.

Пад забудову аддаецца нават кавалак зоны адпачынку ў раёне афіцыйнай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі «Дразды».

Там зямельны ўчастак плошчай 5,2 га аддаюць пад зону змяшанай прасторавай забудовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?