«Усё згарэла: газонакасілкі, дзіцячыя джыпы, венікі, мэбля, лядоўні, сушылка і пральная машына, там можна было жыць», — пералічвае страты Вайцюшкевіч і дадае, што згарэлі нават эксклюзіўныя касцюмы яго сябра — знакамітага модніка Змітра Папова, які акурат у гэты час жыў у спевака.
Згарэлы летні дом Змітра знаходзіцца побач з домам, у якім музыка пражывае разам са сваёй сям’ёй. Вайцюшкевіч кажа, што на пачатку кастрычніка плануецца расчыстка згарэлага дома.
Артыст шукае валанцёраў, якія дапамогуць пагрузіць згарэлае дрэва на трактар.
Канкрэтная дата і час збору будуць аб’яўленыя праз сацыяльныя сеткі.





