Суд у Егіпце забараніў дзейнасць арганізацыі «Браты-мусульмане» на тэрыторыі гэтай краіны. Пра гэта паведамляе Reuters.
Паводле папярэдніх звестак, суд таксама аддаў распараджэнне канфіскаваць усе банкаўскія актывы арганізацыі.
Раней паведамлялася, што ўрад Егіпта плануе цалкам перапісаць канстытуцыю Мурсі.





