У Мінску да восеньскай пасадкі дрэў і кустоў неабходна актыўна прыцягваць суб’екты гаспадарання, насельніцтва, грамадскія арганізацыі.
Такое даручэнне сёння даў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе.
Ён нагадаў, што пасадка дрэў заўсёды насіла і павінна насіць масавы характар.
«Неабходна больш актыўна далучаць мінчан да гэтай карыснай справы, запрашаць іх да супрацоўніцтва са спецыялізаванымі службамі для папаўнення недахопу колькасці дрэў і кустоў на гарадскіх тэрыторыях», — падкрэсліў кіраўнік гарвыканкама.
Генеральны дырэктар УП «Мінскзеленбуд» Ігар Кушнярэвіч праінфармаваў, што ўжо вызначаны месцы для пасадкі каля 25 тыс. дрэў. Складзена і ўзгоднена з камітэтам архітэктуры і будаўніцтва схема пасадак.





