Іранскія ўлады памілавалі 80 зняволеных. Частка з іх трапіла ў турму ў выніку пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2009, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Як паведаміў прадстаўнік суду, некаторыя з памілаваных ўжо выйшлі на свабоду, а астатніх вызваляць у бліжэйшыя дні.
Па дадзеных брытанскай газеты Guardian, у Іране цяпер каля 800 палітычных зняволеных і вязняў сумлення. У іх лік уваходзяць журналісты, адвакаты, праваабаронцы, блогеры, феміністкі, хрысціянскія святары, суніцкія муфціі, усе лідары рэлігійнай суполкі бахаі і многія іншыя.
На мінулым тыдні стала вядома, што ў Іране вызваленыя 11 палітычных зняволеных.





