Кітай набудзе 3 млн га (7400000 акраў) украінскай ворнай зямлі, паведамляе Reuters са спасылкай на кітайскія СМІ.
Гэтая здзелка ператворыць Украіну ў найбуйнейшы замежны гаспадарчы цэнтр Кітая, неабходны азіяцкай краіне для задавальнення попыту на харчовыя прадукты.
Кантракт быў заключаны паміж кітайскай Xinjiang Production and Construction Corps і ўкраінскай KSGagro.
Спачатку Кітаю дадуць 100 тыс. га зямлі, а потым плошчы будуць даведзены да 3 млн га.
На Кітай прыходзіцца 20% сусветнага насельніцтва і толькі 9% ворнай зямлі.





