Расійскі алігарх Барыс Беразоўскі, які памёр у Брытаніі ў сакавіку 2013, за дзевяць дзён да смерці выкрасліў з завяшчання абедзвюх сваіх афіцыйных жонак Ніну і Галіну, а таксама двух дзяцей ад другога шлюбу, піша газета The Sunday Times са спасылкай на свае крыніцы.
Па дадзеных выдання, у сваім завяшчанні бізнэсмэн згадаў дачок ад першага шлюбу, былую спадарожніцу Алену Гарбунову і іх дваіх агульных дзяцей, а таксама свайго сябра Майкла Котліка.





