Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 23 верасня коратка абмеркавалі «на палях» саміту АДКБ ў Сочы тэму «Уралкалія», паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Пуцін і Лукашэнка на палях саміту сустракаліся сёння. Гэта была непрацяглая сустрэча сам-насам. Вельмі коратка тэма „Уралкалія“ закраналася», — цытуе Пяскова РІА Новости.

Прэс-сакратар не змог адказаць на пытанне, ці выдасць беларускі бок гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера Расіі.

19 верасня на нарадзе па наяўных эканамічных і знешнепалітычных пытаннях Аляксандр Лукашэнка не выключыў магчымасці экстрадыцыі Баўмгертнера ў Расію для правядзення следчых дзеянняў.

20 верасня памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў заявіў, што Крэмль чакае хуткай выдачы Баўмгертнера, аднак гэты працэс «крыху зацягваецца».

«Учарашнія словы прэзідэнта Беларусі дазваляюць спадзявацца, што гэтае пытанне будзе найбліжэйшым часам вырашана», — сказаў ён.

21 верасня расійскае выданне «КоммерсантЪ» паведаміла са спасылкай на свае крыніцы, што затрымка з выдачай Баўмгертнера звязана з патрабаваннем Мінска працягнуць яго крымінальны пераслед у Расіі.

Тым часам няма ніякай інфармацыі пра тое, ці па-ранейшаму Баўмгертнер знаходзіцца СІЗА КДБ.

Сёння пасольства Расіі ў Мінску накіравала ў МЗС Беларусі запыт на сустрэчу з Баўмгертнерам.

Як паведаміў БелаПАН расійскі консул Ігар Карагін, дагэтуль у пасольства няма інфармацыі пра тое, дзе знаходзіцца арыштаваны гендырэктар «Уралкалія».

КДБ, Следчы камітэт, а таксама адвакаты Баўмгертнера нічога не каментуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?