Рассельгаснагляд выявіў наяўнасць недапушчальных мікраарганізмаў у харчовай прадукцыі з Беларусі.

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) выявіла наяўнасць недапушчальных мікраарганізмаў у харчовай прадукцыі, прывезенай з Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Рассельгаснагляду.

Як зазначаецца, лабараторныя даследаванні паказалі прысутнасць залацістага стафілакока ў гатовай прадукцыі са свініны (канцэрн «Брэстмясамалпрам»), а таксама ў сыравэнджанай каўбасе «Прэстыж» (Брэсцкі мясакамбінат), паведамляе БелаПАН.

Мезафільныя аэробныя і факультатыўна-анаэробныя мікраарганізмы былі выяўлены ў салямі «Пасольская МяскаВіт» (Віцебскі мясакамбінат), варанай каўбасе «Аматарская духмяная» (Ваўкавыскі мясакамбінат), ахалоджаных мяса-раслінных сардэльках-шпікачках «Апетытныя» (АФПК «Жлобінскі мясакамбінат»).

У варанай каўбасе з ялавічыны «Беліцкая» (Гомельскі мясакамбінат) падчас лабараторных даследаванняў выяўленыя бактэрыі групы кішачнай палачкі.

Рассельгаснагляд прыняў рашэнне праінфармаваць дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі пра выяўленыя парушэнні да прыняцця неабходных мер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?