Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў «Мінсктрансе».
«У нашу кампетэнцыю не ўваходзіць пытанне павышэння тарыфаў. Цяпер дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Мінэканомікі. Калі ён будзе падпісаны там і пройдзе Мінюст, праезд у Мінску ўзрасце да 2500 рублёў за адну паездку», — паведаміла намеснік дырэктара прадпрыемства Ірына Якубоўская.
Яна выказала надзею, што дакумент паспее прайсці ўзгадненне да канца месяца, і з 1 кастрычніка ў сталіцы будзе ўстаноўлены новы кошт праезду. Асноўная прычына змены тарыфаў — рост коштаў на паліва.
«Паліва падаражэла на 10%, — дадала Ірына Уладзіміраўна. — Тут, самі разумееце, або везці, ці не везці».
Апошні раз праезд у сталіцы даражэў 25 мая на 17,5% — да 2 тысяч рублёў. На той момант павышаць тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Мінска да канца года не планавалася.





