Заснавальнік праекта «Вконтакте» Павел Дураў выказаў падтрымку асуджанай удзельніцы панк-гурту Pussy Riot Надзеі Талаконнікавай на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.
Дураў заклікаў падтрымаць Талаконнікаву, што паскардзілася ў панядзелак на ўмовы яе ўтрымання ў калоніі, у прыватнасці на «17-гадзінны працоўны дзень, 4-гадзінны сон, штодзённыя збіццё, запалохванне, пазбаўленне базавай гігіены і ежы».
Паводле Дурава, кожны павінен прачытаць ліст Талаконнікавай і расказаць аб несправядлівасці сваім сябрам.
«Любы з нас ці нашых блізкіх можа апынуцца на месцы гэтай дзяўчыны», — заявіў Дураў, дадаўшы, што апісаныя Талаконнікавай злачынствы павінны быць выкараненыя.
Раней стала вядома, што СК Мардовіі правядзе праверку ў сувязі са скаргамі Талаконнікавай, якая ў панядзелак абвясціла галадоўку.
Надзея Талаконнікава была асуджана на два гады зняволення (паводле У. Пуціна — «уляпілі двушачку») за панк-малебен «Пуціна, Багародзіца, прагані) у Храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.





