Учора прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у Сочы ўдзельнічаў у пасяджэнні Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ: Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Казахстан). Пасяджэнне аказалася вельмі хуткім, а журналістаў цікавіла толькі тэма перамоваў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі з нагоды «Уралкалія». Пра гэта — рэпартаж спецыяльнага карэспандэнта расейскага выдання «Коммерсант» Андрэя Калеснікава з сочынскага санаторыя «Русь».

Прэзідэнты краін АДКБ не выглядалі ўчора натхнёнымі. Магчыма, на іх настрой паўплывала змрачнаватае дажджыстае надвор’е ў Сочы. Увогуле, рабілі яны ўражанне можна нават сказаць у нейкім сэнсе асуджаных. Скардзіліся адзін на аднаго і на суседзяў. Арменія, вядома, на Азербайджан (без рызыкі пачуць скаргі ў адказ). Таджыкістан — на тое, што мяжу з Афганістанам ахоўваюць ўсяго два верталёта Мі-2 (гэта значыць нават не ахоўваюць і нават не кантралююць, а час ад часу назіраюць за ёй зверху) . Беларусь — на тое, што зашмат сіл у апошні час адымае барацьба з кіберзлачыннасцю (Аляксандр Лукашэнка паміж тым прыкметна азызнуў, затое, дзіўная рэч, у яго выразна пачарнелі вусы!). Расія — на тое, што кожны дзень у свеце тэракты, літаральна кожны дзень.

Лідары краін АДКБ павінны былі прыехаць сюды, у Сочы, на сваё чарговае пасяджэнне — і прыехалі. І цяпер, мяркуючы па ўсім, чакалі, калі павінны будуць з’ехаць.

Уласна кажучы, да гэтага часу ўсё, што магло адбыцца, адбылося. Гэта значыць Уладзімір Пуцін сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Меркавалася, што яны могуць сустрэцца на саміце, а асобнай сустрэчы не планавалася.

Між тым Аляксандр Лукашэнка ўжо некалькі дзён адпачывае ў санаторыі «Беларусь» (паміж рэзідэнцыяй «Бачароў ручай» і санаторыем «Русь», дзе праходзіў ўчорашні саміт) і напярэдадні дамогся сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

Публічна Аляксандр Лукашэнка ўчора абмовіўся, што абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным збольшага міжнародныя пытанні, у тым ліку шукаў шляхі вырашэння ўрэгулявання сірыйскага крызісу (Аляксандр Лукашэнка не можа застацца ў баку ад рашэння вострай праблемы сучаснасці) . Сказана гэта было, мабыць, перш за ўсё для таго, каб падкрэсліць: пра справы сямейныя (гэта значыць пра «Уралкалій») і гаворкі не заходзіла.

Зрэшты, паводле звестак «Коммерсанта», менавіта гэтай тэме была прысвечана частка вечаровай размовы.

Але і ўчорашнім ранкам Уладзімір Пуцін зноў сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, і таксама зусім неафіцыйна.

Больш за тое, і пасля пасяджэння АДКБ, якое прайшло імкліва і да агульнага задавальнення бакоў, яны зноў сустрэліся, ужо познім вечарам.

І нельга сказаць, што яны не абмеркавалі гэтай тэмы зноў. «Коммерсанту» стала вядома, што яны так ні пра што і не дамовіліся з гэтай нагоды. Спадар Лукашэнка бывае не толькі жорсткім, але і жорсткім перамоўнікам (але потым усё роўна аддае «Белтрансгаз» на ўсе 100%).

Дык вось, цяпер перамовы праходзяць у перыяд якраз жорсткасці. Значыць, час поўнай капітуляцыі ўжо блізка.

— Трэба ўсё ж такі разумець, — сказаў «Коммерсанту» прэс — сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, — што гэта не тэма двух прэзідэнтаў.

Сапраўды, гэта тэма аднаго прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?