«Аўтамат АК-12 і іншыя вырабы на яго аснове не прайшлі папярэдніх выпрабаванняў і на дзяржвыпрабаванні не заяўленыя наогул. Замест іх для дзяржаўных выпрабаванняў у якасці баявога комплексу экіпіроўкі „Ратнік“ абраны аўтамат завода імя Дзегцярова», — растлумачылі ў штабе Сухапутных войскаў.

Сябра выпрабавальнай камісіі расказаў, што новы аўтамат паказаў лепшую кучнасць і дакладнасць стральбы, у тым ліку пры стральбе чэргамі з няўстойлівага становішча. Пры гэтым узоры, прадстаўленыя «Іжмашам» (цяпер — канцэрн «Калашнікаў»), не задаволілі вайскоўцаў ні па надзейнасці, ні па дакладнасці, ні па эрганоміцы.

«У канцэрна „Калашнікаў“ ёсць каля месяца, каб ліквідаваць недахопы, выяўленыя на папярэдніх выпрабаваннях, і паказаць нам новы ўзор», — растлумачыў прадстаўнік глаўкамата Сухапутных войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?