З-за сутыкнення са статкам кароў больш чым на гадзіну быў затрыманы рух пасажырскага цягніка № 26 «Мінск-Масква» ў Дубровенскім раёне.
Статак кароў перакрыў чыгунку ў Дубровенскім раёне, загінула больш за 50 жывёл.
Сутыкненне адбылося на 495 км чыгуначнага перагона Асінаўка — Краснае каля вёскі Засценкі ў ноч на 23 верасня. На рэйках апынуўся статак з 164 кароў, якія належаць СВК «Рэдзькі».
У выніку здарэння загінула 52 жывёл, пацярпелых людзей няма.