У Мінску, у Нацыянальным прэс-цэнтры, прайшла прэс-канферэнцыя з нагоды будучага чэмпіянату свету па хакеі, што пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая 2014 г. Матчы будуць згуляныя на «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».

«Не ўсе аб’екты на 100% гатовыя, для нас чэмпіянат вельмі важная справа. правядзенне яго для нас гэта паказанне даверу федэрацыі хакея», — сказаў на прэс-канферэнцыі Аляксандр Гагіеў, падкрэсліўшы, што Аляксандр Лукашэнка аказвае асабістую падрымку хакею і спорту ў нашай краіне

Гагіеў зазначыў, што распрацавана нармавая база, у тым ліку прадугледжаны бязвізавы рэжым для іншых турыстаў і ўдзельнікаў, а ўсім гасцям будзе забяспечана камфортнае пражыванне.

«Няма ніякіх сумневаў, што чэмпіянат будзе праведзены на найвышэйшым узроўні, для нас гэта прынцыповае пытанне», — зазначыў ён.

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін зазначыў, што няма нават сумненняў, што чэмпіянат не будзе адменены. Нагадаем, шэраг еўрапейскіх палітыкаў і праваабаронцаў выступаюць супраць яго правядзення з прычыны парушэння правоў чалавека і наяўнасці ў краіне палітвязняў. «Чэмпіянат дакладна адбудзецца ў 2014 г. — сказаў Ворсін.

«Праходзілі нейкія натоўпы народу, але пытанне вырашана дакладна, што адбудзецца ў 2014 г.».

Ворсін зазначыў, што частка камандаў будзе пражываць у новым гатэлі «Рэнесанс», некалькі — у «Мінску». Каманды, што будуць выступаць на Мінск-Арэне — у гатэлях «Вікторыя 1» і «Вікторыя 2».

Яўген Ворсін дадаў, што «Чыжоўка-Арэна» будзе здадзена ў эксплуатацыю 7 лістапада, зараз там сканчваюцца ўсе мантажныя працы, ідуць будаўнічныя працы ўнутры арэны.

Для СМІ будуць гатэлі адрэмантаваны гатэлі «Беларусь», пабудаваны гатэль «Свіслач» побач з «Мінск-арэнай». Інтэрнет будзе каштаваць 75 еўра.

Я.Ворсін сказаў, што ўсе каманды пацвердзілі ўдзел у чэмпіянаце, падкрэсліўшы: многія здзівіліся, што адмянілі візавы рэжым на перыяд чэмпіянату.

Для СМІ, якія будуць асвятляць толькі хакей, акрэдытацыя МУС не спатрэбіцца. Калі асвятляцца будуць іншыя рэчы, то трэба акрэдытацыя МУС, для заўзятараў — пашпарт і квіток.

Яўген Ворсін сказаў, што навучальны год у студэнтаў з прычыны чэмпіянату мяняцца не будзе. Нагадаем, што раней прадугледжавалася скончыць вясновы семестр у канцы сакавіка, каб інтэрнаты асноўных ВНУ аддаць пад размяшчэнне гасцей.

Ворсін таксама зазначыў, што ўсе гатэлі падпісалі мемарандум, што не будуць павышаць цэны на пражыванне перад чэмпіянатам.

Таксама ў турыстычным пакеце заўзятара будзе праязны, паводле якога турыст будзе перамяшчацца ў Мінску бясплатна з 29 красавіка па 31 мая. Для заўзятараў будзе спецыяльная фан-вёска, арганізавана шмат экскурсій.

Карэспандэнт «Нашай Нівы» задала пытанне: Ці будуць затрымліваць за пранос бел-чырвона-белага сцяга на арэны? Ворсін сышоў ад адказу, заявіўшы, што падчас чэмпіянату свету ў Швецыі ў гэтым годзе бел-чырвона-белы сцяг забаранялі з-за іншай подбіўкі.

Дарэчы, Ворсін пастаянна называў «Беларусь» — «Белоруссіей».

Квіткі на чэмпіянат стануць прадаваць з 30 верасня.

Спачатку будуць прадаваць абанементы, пасля камандныя і квіткі на цэлы дзень (з 16 кастрычніка). 1 снежня паступяць у продаж квіткі на адзіночныя матчы.

На ўвесь чэмпіянат абанемент на «Мінск-Арэну» будзе каштаваць ад 300 да 2000 еўра. На 1 матч самы танны квіток будзе каштаваць 6 еўра.

Квіткі даступныя для ўсіх слаёў насельніцтва, падкрэсліў Я. Ворсін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?