З 24 па 25 верасня ў Мінску будзе знаходзіцца Гунар Віганд — дырэктар дэпартамента Еўрапейскай службы знешняга дзеяння (EEAS) па пытаннях Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ, паведамляе Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Працоўны візіт Гунара Віганда будзе галоўным чынам прысвечаны Дыялогу аб мадэрнізацыі: ён сустрэнецца з усімі зацікаўленымі бакамі, каб абмеркаваць напрамкі, у якіх дыялог можа развівацца ў будучыні.

Папярэдні раз Гунар Віганд прыязджаў у Мінск 17 снежня 2012 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?