Матч 25-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе «Гомель» — «Нёман», які меўся прайсці 28 верасня ў горадзе над Сожам, перанеслі на 30 верасня, паведамляе афіцыйны сайт гомельскага клуба.
БелаПАН удакладняе, што матч перанесены, бо асноўныя сілы міліцыі будуць скіраваныя на «Дажынкі», якія пройдуць 27-28 верасня ў Жлобіне.