Выпадак адбыўся ў Партызанскім раёне Мінска.

Пацярпелая прыйшла ў госці да свякрові і свёкра, якія з'ехалі за горад. Праз нейкі час у кватэру таксама прыйшла 23-гадовая сястра мужа.

Проста з парога дзяўчына пачала выкрыкваць нецэнзурныя выразы на адрас сваячкі і папракаць цяжарнасцю.

Пасля накінулася на жонку брата (нявестку) і пачала наносіць ёй ўдары нагамі і кулакамі па ўсім целе.

Але і на гэтым дзяўчына не спынілася: узяўшы ў рукі драўляную падстаўку для куфляў, дэбашырка разбіла яе аб галаву ахвяры.

Збіццё працягвалася 40 хвілін, пакуль дадому не вярнуўся муж пацярпелай. Мужчына адцягнуў сястру ад жонкі, якая ўжо ляжала на падлозе, і выклікаў міліцыю.

У ходзе разбору высветлілася, што зламысніца пакутуе сур'ёзнымі псіхічнымі адхіленнямі і не раз праходзіла лячэнне ў спецыялізаваных медустановах. Матывам да жорсткіх паводзінаў паслужыла непрыязнасць да новай сваячкі, што ўзнікла адразу пасля вяселля.

Навіна аб цяжарнасці дзяўчыны стала апошняй кропляй у рознагалоссях паміж імі.

У бальніцы пацярпелай была аказана медыцынская дапамога . Усё цела дзяўчыны было пакрыта мноствам удараў і ранаў. На шчасце, здароўю будучага дзіцяці нічога не пагражае.

Заведзена крымінальная справа. Падазраваная накіравана на лячэнне ў псіхіятрычную клініку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?