Прыкладна ў 13:25 мінскае метро аднавіла працу. Рух цягнікоў адноўлены.

Так, Твітар МНС паведамляе: «Рух адноўлены — цягнікі ідуць да ст. м. «Маскоўская». «Мінсктранс» накіроўвае дадатковы наземны транспарт.

Твітар МНС павепдамляе, што адбылося кароткае замыканне электрашчыта, размешчанага ў тунэлі за некалькі метраў ад самой станцыі «Усход». Назіраўся дым слабой канцэнтрацыі.

Нагадаем, што прыкладна ў 12:50 рух цягнікоў на першай лініі быў спынены.

Прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях раней паведаміла ў Твітары, што каля станцыі метро «Усход» адбылося задымленне. Работнікі метрапалітэна эвакуявалі людзей са станцый «Усход» і «Маскоўская», людзей не пускалі на іншыя станцыі.

Раней паведамлялася, што ў мінскім метро гэтымі днямі праводзяцца вучэнні, якія будуць доўжыцца да 26 верасня.

Але ў прыёмнай Мінскага метрапалітэна карэспадэнту «Нашай Нівы» сказалі, што пакуль самі не ведаюць, ці гэта былі вучэнні ці не.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0