У тунэлі станцыі метро «Усход» адбылося кароткае замыканне электрашчыта. Пра гэта ў Твітары паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі.

«Кароткае замыканне электрашчыта, размешчанага ў тунэлі за некалькіх метрах ад самой станцыі «Усход». Дым слабой канцэнтрацыі», — паведаміў Навіцкі.

Звонку работнікі МНС разгарнулі штаб. На месцы знаходзіцца старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Віктар Сірэнка,

аднак ён ад каментароў адмовіўся, паведамляе БелТА

Нагадаем, што ўдзень сёння паўгадзіны не хадзіла метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0