Падазраваны ў забойстве мінскага школьніка дапытаны, ён дае паказанні, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Паводле яе слоў, зброя злачынства знойдзена, канфіскаваная і далучаная да матэрыялаў справы. Матывы забойства ўстанаўліваюцца.

Нагадаем, труп васьмікласніка 1999 года нараджэння быў знойдзены 23 верасня каля 13.50 побач з домам №9 па вуліцы Альшэўскага з нажавым раненнем грудной клеткі. Забіты падлетак вучыўся ў СШ № 16 Мінска.

Устаноўлена, што ў час сваркі яго забіў непрацуючы мінчанін 1994 года нараджэння.

Распачата крымінальная справа за забойства пры абцяжваючых абставінах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?