БелТА
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 24—25 верасня знаходзіцца з рабочым візітам у Казахстане.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, у Астане ён возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў урадаў.
У час візіту запланаваны ўдзел Мясніковіча ў сустрэчы прэзідэнта Нурсултана Назарбаева з кіраўнікамі ўрадаў дзяржаў - членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.
Праграма візіту прадугледжвае таксама шэраг двухбаковых сустрэч.





