Фота mchs.gov.by.
Фота mchs.gov.by.
Фота mchs.gov.by.
На сайце МНС з’явіліся фотаздымкі электрашчыта, у якім, па інфармацыі ведамства, адбылася кароткае замыканне. У выніку чаго спыніўся рух у метро.
У паведамленні сайта падрабязна апісваецца інцыдэнт у метро.
24 верасня ў 12.48 у МНС паступіла паведамленне пра задымленне ў тунэлі паміж станцыямі «Усход» і «Барысаўскі тракт» першай лініі мінскага метрапалітэна.
У выніку кароткага замыкання ў электрычнай шафе пункта пераключэння кантактнай рэйкі адбылося спыненне руху электрацягнікоў у абодвух напрамках.
Пацярпелых няма, пасажыры самастойна пакінулі станцыі метрапалітэна.
У 13.18 рух па першай лініі метрапалітэна адноўлены да станцыі «Маскоўская». Дадаткова быў арганізаваны рух двух тралейбусных і аднаго аўтобуснага маршрутаў паміж станцыямі «Маскоўская» і «Уручча».
У 14.04 рух быў адноўлены цалкам.